Новая песня, а хутка ЕР
Кожны чалавек на сваім жыццёвым шляху шукае шчасце. Для кожнага з нас гэта штосьці свае.
Былыя паданні гавораць пра дзіўную птушку, якая сваімі спевамі робіць людзей шчаслівымі. Гэта птушка шчасця - птушка творчасці і свабоды, самавыяўлення. Кожны хацеў валодаць гэтым цудам, але шчасце гвалтам не ўтрымаеш.
Птушка шчасця -гэта песня пра лёс, пакуты і пачуцці творчага чалавека. Бо каб тварыць - трэба мець крылы.